Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян накіраваў Лі Сіен Луну тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю Лі Куан Ю
  2015-03-23 15:54:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак паслаў прэм'ер-міністру Сінгапура Лі Сіен Луну тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю былога кіраўніка сінгапурскага ўрада Лі Куан Ю. Лі Кэцян ад імя кітайскага ўрада і народа, а таксама ад сябе асабіста выказаў спачуванні ўраду і народу Сінгапура, Лі Сіен Луну і яго сям'і.

Як адзначыў Лі Кэцян ў тэлеграме, Лі Куан Ю разам з былымі кітайскімі лідарамі адкрылі дзверы для развіцця кітайска-сінгапурскіх адносін. Уклад, унесены ім у справу развіцця двухбаковых адносінаў, а таксама ў справу рэформаў і адкрытасці КНР, абавязкова ўвойдзе ў гісторыю. "Лі Куан Ю быў стратэгам і палітыкам, прызнаным ва ўсім свеце, бацькам-заснавальнікам Сінгапура, а таксама адным са стваральнікаў АСЕАН. Ён унёс важны ўклад у справу міру і развіцця рэгіёну", - гаворыцца ў пасланні.

Лі Кэцян адзначыў, што Сінгапур -- важны дружалюбны сусед Кітая, таму кітайскі бок гатовы прыкладаць сумесныя намаганні, каб садзейнічаць бесперапыннаму развіццю двухбаковых адносін. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040