А. Меркель узрушана катастрофай авіялайнера нямецкай кампаніі "Germanwings"
  2015-03-25 14:54:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцлер Германіі Ангела Меркель выказала сваё ўзрушэнне катастрофай пасажырскага авіялайнера нямецкай кампаніі "Germanwings". Яна ўжо адмяніла ўсе свае планы і пільна сочыць за сітуацыяй.

Прадстаўнік федэральнага ўрада Германіі Штэфен Зайберт сказаў, што А. Меркель узрушана навіной аб крушэнні самалета і ўжо правяла тэлефонныя гутаркі з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і старшыней ўрада Іспаніі Марыяна Рахоем, а таксама знаходзіцца на пастаяннай сувязі з кіраўніком МЗС Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмайерам і міністрам транспарту Аляксандэрам Добрындам.

МЗС Германіі ўжо сфарміраваў працоўную групу па ліквідацыі крызісных сітуацый. Пасол Германіі ў Парыжы выехаў на месца здарэння.

24 сакавіка ў першай палове дня па мясцовым часе пасажырскі самалет А320 авіякампаніі "Germanwings", які ляцеў з іспанскай Барселоны ў Дзюсельдорф на захадзе Германіі, пацярпеў крушэнне на поўдні Францыі. Па дадзеных "Germanwings", у самалеце на момант катастрофы знаходзілася 144 пасажыры і шэсць членаў экіпажа, сярод іх грамадзяне Германіі, Іспаніі і Турцыі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040