Кітай будзе дамагацца ўзмоцненай рэалізацыі стратэгіі "Зроблена ў Кітаі-2025"
  2015-03-26 10:59:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР паабяцаў дамагацца поўнамаштабнай рэалізацыі стратэгіі "Зроблена ў Кітаі-2025", якая накіравана на ўдасканаленне вытворчага сектара.

Паскораная індустрыялізацыя ажыццяўляецца за кошт падтрымкі вытворчага сектара, адзначаецца ў афіцыйнай заяве, абнародаванай па выніках ведамаснага пасяджэння пад кіраўніцтвам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Аўтары дакумента паказваюць, што стратэгія "Зроблена ў Кітаі-2025" дасць магчымасць умацаваць вытворчы сектар. Гэта будзе спрыяць дасягненню Кітаем сярэдняга-высокага эканамічнага росту.

Лі Кэцян 5 сакавіка заявіў, што Кітай будзе ажыццяўляць стратэгію "Зроблена ў Кітаі-2025" разам з планам "Інтэрнэт Плюс", заснаваным на інавацыях, мабільным інтэрнэце, вялікіх даных і так званым "інтэрнэце фізічных аб'ектаў". Такім чынам, працэсы інфарматызацыі і індустрыялізацыі будуць уніфікаваны з усталяваннем прыярытэтнага значэння для развіцця дзесяці ключавых сфер, у тым ліку інфармацыйных тэхналогій і сельскагаспадарчага машынабудавання, падкрэсліваецца ў заяве Дзяржсавета КНР. Для прасоўвання ўдасканаленага вытворчага сектара будуць падрыхтаваны належныя спрыяльныя палітычныя ініцыятывы.

На пасяджэнні Дзяржсавета таксама абмяркоўвалася пытанне аб зліцці карпарацый China North Railway і China South Railway, якія ажыццяўляюць будаўніцтва высакахуткасных чыгунак. Аб'яднанне кампаній адказвае правілам функцыянавання рынку і намерам прадпрыемстваў дамагацца большай эфектыўнасці ў сваёй дзейнасці, адзначаецца ў афіцыйнай заяве.

На пасяджэнні таксама былі агучаны абяцанні па далейшым прасоўванні рэформ дзяржаўных прадпрыемстваў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040