Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Інданэзіі
  2015-03-27 10:35:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з прэзідэнтам Інданэзіі Джока Відодам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай мае намер выкарыстаць перавагі Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, Фонду Шаўковага шляху і іншых структур, аказваць падтрымку Інданезіі ў развіцці высакахуткаснай марской магістралі, актыўна ўдзельнічаць у праектах будаўніцтва партоў, высакахуткасных чыгунак, аэрапортаў, суднаў і прыбярэжных спецыяльных эканамічных зон. КНР заклікае кітайскія кампаніі да ўдзелу ў будаўнічых праектах Інданезіі дзеля пашырэння аб'ёмаў двухбаковых інвестыцый, а таксама да ўзмацнення супрацоўніцтва ў галіне ўмацавання вытворчага патэнцыялу. Бакі павінны ўзмацняць супрацоўніцтва ў абароне і правапрымяненні, сумесна змагацца з трансгранічнай злачыннасцю. Кітай падтрымлівае ініцыятыву Інданэзіі па правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 60-годдзя Бандунгскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі.

У сваю чаргу, Д.Відода адзначыў, што Інданезія спадзяецца на ўдзел Сі Цзіньпіна ў мерапрыемствах з нагоды 60-годдзя Бандунгскай канферэнцыі. Ёк выказаў спадзяванне на вывядзенне агульных аб'ёмаў двухбаковага гандлю да 2020 года да ўзроўню 150 млрд. долараў, турыстычныя абмены і далейшае разгортванне абменаў у сацыяльна-культурнай сферы. Інданезія таксама разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з Кітаем па такіх напрамках, як барацьба з карупцыяй, барацьба з тэрарызмам, правапрымяненне і супрацьдзеянне трансгранічнай злачыннасці.

Пасля завяршэння перамоў Сі Цзіньпін і Джока Відода прысутнічалі пры падпісанні шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве. Кіраўнікі КНР і Інданезіі таксама сустрэліся з прадстаўнікамі СМІ. - Р -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040