У выніку тэракту ў кенійскім Універсітэце Моі загінулі 147 чалавек
  2015-04-03 15:44:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напад на Універсітэт Моі ў горадзе Гарыса на паўночным усходзе Кеніі, здзейснены ў чацвер самалійскай экстрэмісцкай групоўкай "Аш-Шабаб", ужо прывёў да гібелі 147 чалавек. Да цяперашняга часу чацвёра тых, хто нападаў, ліквідаваныя, выратавальная аперацыя завершана. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Кеніі Джозэф Нкаісэры.

Паводле яго слоў, выратавальная аперацыя, якая цягнулася 16 гадзін, ужо завершана, 147 чалавек загінулі, 179 атрымалі раненні. Частка параненых была шпіталізавана ў бальніцы Найробі. Дзякуючы дзеянням урадавых войскаў удалося выратаваць больш за 500 чалавек.

Напад адбыўся ў 05:30 па мясцовым часе. Чацвёра нападаўшых у масках, уварваліся ва Універсітэт Моі, забіваючы студэнтаў, якія не з'яўляюцца мусульманамі.

Самалійская экстрэмісцкая групоўка "Аш-Шабаб" узяла на сябе адказнасць за інцыдэнт, заявіўшы, што тэракт - гэта яе акт помсты за ўдары ўрада па сілах групоўкі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040