Краіны падвялі вынікі кампаніі па барацьбе з наркотыкамі "Бяспечныя водныя шляхі"
  2015-04-08 10:51:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сталіцы Тайланда прайшла 2-я сустрэча афіцыйных прадстаўнікоў Кітая, Лаоса, М'янмы і Тайланда па сумеснай барацьбе з наркотыкамі. Удзельнікі мерапрыемства прызналі, што ў сумесных аперацыях чатырох краін дасягнуты значныя поспехі.

Кіраўнік Нацыянальнага камітэта па кантролі за наркотыкамі Тайланда Пермпонг Чаваліт заявіў, што ў рамках аперацый па барацьбе з наркотыкамі арыштаваны 3398 падазраваных, а таксама ў агульнай складанасці канфіскавана 25 млн. таблетак сінтэтычных наркотыкаў тыпу "лёд", 10 тон хімікатаў, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці наркотыкаў, 1556 кг гераіну, 179 кг опіуму і інш.

У сваю чаргу, намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па барацьбе з наркабізнесам КНР Ань Гоцзюнь паказаў, што неабходна пашыраць інвестыцыі, фарміраваць фактычнае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як абмен данымі разведкі, сумесная правапрымяняльная дзейнасць, расследаванне важных спраў і адкрытасць следства.

Прадстаўнікі бакоў у вышэйшай ступені пазітыўна ацанілі вопыт сумесных аперацый па барацьбе з наркабізнесам. Вынікі мерапрыемства будуць перададзены на разгляд удзельнікаў сустрэчы па сумеснай барацьбе з наркотыкамі ў рамках праграмы "Бяспечныя водныя шляхі" на ўзроўні міністраў, якая пройдзе ў канцы красавіка ў Чыенгмаі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040