Кітайскія школьнікі падвяргаюцца ўздзеянню антыбіётыкаў
  2015-04-14 16:19:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія школьнікі пастаянна падвяргаюцца ўздзеянню тых невялікіх доз антыбіётыкаў, якія прысутнічаюць у навакольным асяроддзі і харчаванні. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Універсітэта Фудань у Шанхаі.

На працягу года даследчыкі праводзілі тэсціраванне 1064 школьнікаў ад 8 да 11 гадоў у трох усходніх рэгіёнах Кітая – Шанхаі, правінцыях Цзянсу і Чжэцзян. Тэсты праводзіліся з мэтай выяўлення наяўнасці 18 відаў антыбіётыкаў у пробах мачы. Як паказваюць вынікі даследавання, па меншай меры адзін від антыбіётыка выявіўся ў 58,3% дзяцей, якія праходзілі тэсты. Навукоўцы выявілі таксама антыбіётыкі, якія ў клінічнай практыцы ўжо не прымяняюцца, але часта выяўляюцца ў навакольным асяроддзі і харчаванні.

Такая неабароненасць ад уздзеяння антыбіётыкаў, на іх думку, можа наносіць шкоду здароўю. Навукоўцы маюць намер працягнуць даследаванні. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040