Дзяржсавет КНР апублікаваў План дзеянняў па барацьбе з забруджваннем вады
  2015-04-17 15:10:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР апублікаваў План дзеянняў па прадухіленні і барацьбе з забруджваннем вады, які змяшчае 238 канкрэтных мер, 12 даследчых і 90 інавацыйных мерапрыемстваў.

Згодна з планам, да 2020 года якасць воднага асяроддзя ў краіне павінна быць палепшана, аб'ём сур'ёзна забруджанай вады значна скарочаны, узровень забеспячэння бяспечнай пітной вады павышаны, празмерная здабыча падземных вод пастаўлена пад строгі кантроль, тэндэнцыя ўзмацнення забруджвання грунтавых вод стрымана.

Для дасягнення вызначаных задач План прадугледжвае меры па 10 напрамках, уключаючы ўсебаковы кантроль за выкідам забруджвальных рэчываў, прасоўванне трансфармацыі эканамічнай структуры, узмацненне зберажэння і аховы водных рэсурсаў, узмацненне навукова-тэхнічнай падтрымкі, выяўленне ролі рынкавага механізму, узмацненне кантролю за выкананнем законаў аб абароне навакольнага асяроддзя і інш. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040