А.Лукашэнка арыентуе губернатараў на больш цеснае супрацоўніцтва з правінцыямі Кітая
  2015-04-20 15:09:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе губернатараў на больш цеснае супрацоўніцтва з правінцыямі Кітая. Такую задачу ён паставіў на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з КНР, паведамляе БЕЛТА.

"Калі мы не выйдзем на прамое супрацоўніцтва рэгіёна з рэгіёнам, мы не даможамся тых мэтаў, якія ставім у супрацоўніцтве з Кітайскай Народнай Рэспублікай", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

А.Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час адбудзецца міжрэгіянальны форум, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі васьмі кітайскіх правінцый, якія ўносяць больш за 50% укладу ў ВУП Кітая. "Задача губернатараў – выйсці на прамыя кантакты і кантракты з гэтымі рэгіёнамі. Вам давядзецца непасрэдна займацца знешнегандлёвай дзейнасцю з гэтымі рэгіёнамі", – падкрэсліў беларускі прэзідэнт. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040