Сі Цзіньпін прыбыў з дзяржаўным візітам у Пакістан
  2015-04-21 10:55:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін перадаў пакістанскаму народу шчырае прывітанне ад кітайскага народа. Ён адзначыў, што дружба паміж народамі дзвюх краін сыходзіць у далёкае мінулае. Пасля пачатку дыпламатычных адносін абедзве краіны праводзяць усебаковае супрацоўніцтва, што прыносіць адчувальную карысць народам дзвюх краін і дае мір, стабільнасць і развіццё ў рэгіёне. Кітай разглядае адносіны паміж дзвюма краінамі са стратэгічнай вышыні і доўгатэрміновай перспектывы.

Сі Цзіньпін заявіў, што візіт у Пакістан з'яўляецца яго першай замежнай паездкай у бягучым годзе. Ён чакае сустрэчы з кіраўнікамі і прадстаўнікамі шырокіх колаў Пакістана для абмену меркаваннямі па двухбаковых адносінах, міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Лідар КНР таксама спадзяецца на паглыбленне дзелавога супрацоўніцтва, развіццё стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Пакістанам.

Пакістан – першы ппрыпынак Сі Цзіньпіна. Пасля ён возьме ўдзел у Азіяцка-Афрыканскай канферэнцыі і 60-й гадавіне сустрэчы кіраўнікоў краін Азіі і Афрыкі. - Р -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040