46-е пасяджэнне старшыні і намеснікаў старшыні Пастаяннага камітэта УСНП 12-га склікання адбылося 23 красавіка ў Пекіне. Пасяджэнне вёў старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян.
Удзельнікі сесіі заслухалі даклады аб праектах паправак да законаў "Аб бяспецы харчовых прадуктаў", "Аб рэкламе", справаздачы аб выніках разгляду праектаў паправак да 26 законаў, у тым ліку да закона "Аб кантролі за вытворчасцю медыкаментаў", аб эксперыментальным рэфармаванні сістэмы народных засядацеляў; заслухалі справаздачу аб разглядзе і распрацоўцы праекта рашэння па зацвярджэнні Пратакола аб Дамове па стварэнні ў Цэнтральнай Азіі зоны, свабоднай ад ядзернай зброі. - Р -