Кантонская кухня
  2010-04-28 10:08:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Зрэшты, такія крайнасці сустракаюцца рэдка. Пачынаючы з 19 стагоддзя кантонская кухня назапашвала элементы еўрапейскай кулінарыі, і сёння кантонскі стыль узняўся на недасягальны ўзровень. Некаторыя прыправы, звыклыя для кантонскай кухні, нідзе болей у Кітаі не сустрэнеш: вустрычны соус, пасту з крэветак і рыбны экстракт. Да найбольш папулярных страў таксама належаць смажанае малочнае парася, «Бітва Дракона з Тыграм» (жаркое са змяі і кошкі), смажанае малако, печаная ў солі курыца, гуляш з сабакі, а таксама смажаныя качкі, кураняты, гусі і свініна. Адна з прыемных асаблівасцяў кантонскай кухні – інстытут піцця гарбаты, які на мясцовым дыялекце называецца «yum cha». Вялікая колькасць чайных домікаў у Ганконгу і Гуанчжоу служаць месцам для сняданку, ланчу, абеду, дзелавых сустрэч, забаў, чытання газет, прагулак з дзецьмі або проста выратоўваюць ад спёкі ў летні поўдзень. Вялікая разнастайнасць вараных, печаных, смажаных і паравых далікатэсаў вязуць з рэстаранаў на вуліцы немаладыя, як правіла, жанчыны, якія выкрыкваюць на кантонскім дыялекце назвы сваіх тавараў.

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040