Гэта кухня ўласціва раёнам ніжняга цячэння ракі Янцзы, асабліва вакол гарадоў Хуайнань і Янчжоу. Ад злучэння першых складоў іх назваў і ўтварылася найменне кухні ўсходняга ўзбярэжжа Кітая – хуаян. У гэтых мясцінах рыбы і рысу вырабляецца вялікая колькасць разнастайных сельскагаспадарчых прадуктаў, ловіцца рыба, крэветкі, крабы, вугар. Стравы, распаўсюджаныя ў іншых мясцінах - Шанхаі, Цзянсу і Чжэцзяне, - таксама адносяць да хуаянскай кухні. Гэта не дзіўна, бо рэцэпты іх вынайшлі заможныя купцы, якія жылі калісьці ў Янчжоу. Свежасць – вызначальная рыса страў гэтай кухні, асабліва рыбных. Першапачатковае значэнне надаецца натуральным смакавым адчуванням. Хуаянскія павары не смажаць ежу, а гатуюць яе па пары на слабым агні. У пералік «фірмовых страў» уваходзяць свініна, вараная ў лісцях лотаса, адмысловая качка, мясныя катлеты «Львіная галава». Усё гэта можна пакаштаваць у любым добрым рэстаране Шанхая.