У Пекіне ўрачыста адкрыўся 2-гі Міжнародны майскі фестываль.
  2010-05-12 11:28:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адзін з найпрыгажэйшых і найсучасных будынкаў сталіцы Кітая – Нацыянальны Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў збірае сяброў музыкі на 2-гі Міжнародны майскі фестываль. На працягу месяца пройдуць 14 канцэртаў, у якіх возмуць удзел прадстаўнікі сямі краін. Класіка, камерная і сучасная музыка, нацыянальная кітайская, джаз – вось такімі жанрамі можна акрэсліць кола выступленняў падчас фестывалю. Адбудуцца тут і новыя адкрыцці, якія не прымусілі сябе доўга чакаць. Першы канцэрт фестывалю адразу прадэманстраваў кітайскай публіцы бясконцы свет эксперыментаў і новага гучання. Знакаміты кітайскі выканаўца на ўдарных інструментах Лі Біяа вядомы не толькі ў сябе на радзіме, але і далёка за яе межамі.

Менавіта ён, як перкусіяніст, разам са сваімі нямецкімі калегамі з Берлінскай філармоніі адкрываў свята. Для кітайскага музыканта, слыннага і знакамітага, было важна прадставіць роднай публіцы нешта незвычайнае. А таму праграма, абраная для першага канцэрта фестывалю, была невыпадковай. Новае гучанне – шматлікія ўдарныя разам з раялем у такім складаным творы, як Саната для 2 фартэпіяна і 2 перкусій Бэлы Бартака, або незвычайная аранжыроўка для вібрафонаў, ксілафонаў і перкусій «Танга» Астара Пьяцолы. На ўсе густы вытанчаных знаўцаў музыкі быў разлічаны гэты канцэрт, які, уласна кажучы, і даў старт 2-му Міжнароднаму майскаму фестывалю Нацыянальнага Цэнтра выканальніцкіх мастацтваў. Гэта выступленне абвясціла такім чынам думку, што для сучаснага Кітая музыка – адна з яркіх праяў мастацтва, і важна – слухаць лепшае. Таму госці ў бліжэйшы час чакаюцца самыя знакамітыя і слынныя – адзін з канцэртаў будзе прысвечаны творчасці Шапэна, і ён прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара. Зорка выканальніцкага мастацтва, адзін з лепшых кітайскіх піяністаў, пераможца прэстыжнага конкурсу імя Шапэна ў Варшаве Лі Юндзі ў юбілейны год аднаго са сваіх улюбёных кампазітараў прадставіць у рамках фестывалю праграму, складзеную з твораў польскага кампазітара. Таксама на сцэне канцэртнай залы Нацыянальнага Цэнтра выканальніцкіх мастацтваў будзе гучаць арганная і вакальная музыка, канадскі калектыў духавых інструментаў, канцэрты для віяланчэлі, традыцыйная кітайская музыка ў выкананні ансамбля «Дзяўчат-матылькоў» і іншыя вельмі значныя музычныя падарункі чакаюць аматараў гэтага мастацтва на працягу месяца. А завершыцца фестываль джазавым канцэртам. У сталіцу Пекіна да аматараў музыкі прыедзе слынны аркестр Дзюка Элінгтана са Злучаных Штатаў Амерыкі. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040