У Кітаі прайшоў конкурс на лепшую песню аб Азіяцкіх гульнях у Гуанчжоу. Гэты конкурс стартаваў сёлета ў сакавіку і працягваўся амаль 8 месяцаў. 15 песень-фіналістаў сталі "залатымі" хітамі Гуанчжоўскай Азіяды. Прапануем вам паслухаць кампазіцыю "Адзінае для ўсяго свету" ў выкананні спявачкі з кантынентальнага Кітая Лі Юйчунь, сянганскай артысткі Мо Вэньвэй, тайванскага выканаўцы Сінь і сінгапурскага спевака Лінь Цзюньцзэ.