\
Праз 3 гады творчасці сянганская спявачка Мо Вэньвэй выпусціла новы альбом пад назвай «Baby». Зараз для вас прагучыць песня, якая дала назву ўсяму альбому.
Мо Вэньвэй стала знакамітай у Кітаі не толькі сваёй музычнай дзейнасцю, але і кар'ерай у кіно. Асабліва ў апошнія гады, калі яна выканала шэраг роляў у розных фільмах. Сёлета яна знялася ў стужцы «Лала, наперад!», якая прынесла ёй вялікую славу. Варта адзначыць, што Мо Вэньвэй не толькі добрая актрыса, але і нядрэнная спявачка. На гэты раз яна сама напісала ўсе песні для свайго новага альбома. -0-