Традыцыйнае кітайскае свята Дуаньу
  2011-06-06 16:42:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле гістарычных запісаў, «цунцзы» упершыню пачалі гатаваць у эпоху «Вясны і Восені». «Цунцзы» зараз робяць з самай рознай начынкай: фінікамі, пюрэ з фасолі, мясам, каўбасой, яечным жаўтком. Штогод у пачатку 5-га месяца па месяцовым календары ў многіх кітайскіх сем'ях вымочваюць клейкі рыс, мыюць трысняговае лісце і гатуюць «цунцзы». Можна купіць і гатовую страву ў крамах, звычайна гэта вельмі багаты выбар. Рысавыя галубцы «цунцзы» гатуюць таксама ў Карэі, Японіі і некаторых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Акрамя «цунцзы», у свята Дуаньу ядуць салёныя яйкі і п'юць рысавае віно. Лічыцца, што яны выганяюць злых духаў.

Акрамя таго, на свята Дуаньу па-асабліваму ўпрыгожваюць жыллё. У гэты дзень, паводле звычаю, ля кожнай брамы развешваюць гаючыя травы, напрыклад, - палын. Гэта таксама робіцца для таго, каб выгнаць злых духаў і засцерагчы сябе ад хвароб. Водар гаючых траў дабра дзейнічае і ачышчае паветра.

У свята Дуаньу дарослыя звычайна дораць дзецям мяшочкі з духмянымі гаючымі травамі. Іх шыюць са стракатай шаўковай тканіны, затым набіваюць духмянымі гаючымі травамі. Святочныя мяшочкі нанізваюць на пяцікаляровую шаўковую нітку і з іх атрымліваецца арыгінальнае ўпрыгожванне. Мяшочкі, з якіх струменіцца водар, носяць як упрыгажэнне на шыі ці прышпільваюць да адзення. Людзі вераць, што абярэг выганяе злых духаў і абараняе ад хвароб.

Штогод у свята Дуаньу на поўдні Кітая ў сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Янцзы ладзяць традыцыйныя гонкі на лодках-- драконах. Гэты звычай таксама звязаны з трагічным лёсам паэта Цюй Юаня. Паводле падання, калі мясцовыя сяляне ўбачылі, што Цюй Юань кінуўся ў раку, яны адразу ж селі ў лодкі, каб выратаваць паэта. З тых часоў штогод 5-га чысла 5-га месяца ў памяць аб вялікім Цюй Юане ладзяць гонкі на лодках-драконах. Грандыёзна і маляўніча яны выглядаюць, упрыгожаныя гірляндамі з кветак і ліхтароў, калі пад гукі гонгаў і барабанаў імкліва рассякаюць рачную роўнядзь. На беразе ракі, дзе радуюцца гледачы і балельшчыкі, лунаюць рознакаляровыя сцягі.


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040