Афіцыйна адкрыўся летні лагер пекінскай оперы-2011 для дзяцей
  2011-08-08 16:41:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выкладаць артыстычнае майстэрства запрошаны артысты пекінскай оперы: Мэй Баацзю, Ю Куэйчжы, Лі Шэнсу, Мэн Гуанле, Ху Вэньгэ, Хоу Мэй, Тань На, Чжан Кай, Чжан Шаапэн, Чжан Цзяньфэн і іншыя. Усе яны будуць вучыць дзяцей і перадаваць юным артыстам свой вопыт.

Арганізатары таксама заявілі, што ў канцы трохтыднёвай праграмы навучання юныя артысты пакажуць свае веды і выканаюць на вялікай сцэне два ўрыўкі з оперы «Чырвоная скала» і з іншых пастановак. Акрамя таго, запланавана далучыць да сцэнічных дзеяў мультымедыйныя сродкі: калі юныя артысты выйдуць на сцэну, на экране за іх спінамі адначасова будуць паказваць відэа з вядомымі артыстамі пекінскай оперы ў гэтых жа вобразах. Такое падарожжа ў часе, на думку арганізатараў і рэжысёраў, прывабіць гледачоў і зробіць на іх моцнае ўражанне.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040