Міжнародны конкурс оперных вакалістаў Operalia стартаваў у Пекіне
  2012-06-06 15:32:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сёлетнім журы аднаго з прэстыжных оперных конкурсаў – вядомыя імпрэсарыа, дырэктары тэатраў, дырыжоры з Кітая, ЗША, Францыі, Аўстрыі, Манака, Іспаніі, Германіі, Канады. Менавіта яны, на чале з маэстрам Пласіда Дамінгам будуць вызначаць пераможцаў сярод 40 адабраных прэтэндэнтаў.

Першыя два туры прайшлі, і ў паўфінал выйшлі дваццаць маладых спевакоў. Найбольшая колькасць удзельнікаў з Кітая і Расіі – 7 і 6 маладых выканаўцаў, якія мараць праспяваць перад маэстрам і публікай, а таксама імкнуцца да вялікай міжнароднай кар'еры.

Адметным на конкурсе з вялікім бюджэтам і колькасцю ўзнагарод з'яўляецца і прыз публікі, паводле слоў Пласіда Дамінгі, які выказаў спадзяванне, што юбілейная Operalia знойдзе новыя таленты і цудоўныя галасы, што стануць упрыгажэннем сусветнай опернай сцэны.

Вольга Гальпяровіч, Беларуская служба МРК


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040