Крэветкі Ці Байшы
  2013-05-03 16:15:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Крэветкі, намаляваныя Ці Байшы, часта ўспрымаюцца як абстрактнае іерагліфічнае пісьмо, але ў адрозненне ад каліграфіі тут мы бачым мову самой прыроды, якую зразумеў вялікі мастак і змог адлюстраваць яе на паперы. Мова прыроды становіцца больш зразумелай для многіх людзей, асабліва выхаваных на музейных эталонах прыгажосці. Сапраўды, з пункту гледжання прынятых шэдэўраў прыгажосці і дасканаласці, што, напрыклад, жывапіснага ў звычайных апалонікаў ці тых жа крэветак?

У дзевяноста гадоў дасведчаны майстар зноў і зноў вяртаецца да гэтага матыву – малюе апалонікаў, якія ганяюцца за адлюстраваннем кветкі лотасу ў вадзе. Абвостранае пачуццё фальшу ў мастацтве і ў жыцці падштурхоўвае Ці Байшы да завостранай прастаты, "непрыгажосці" таго, што ён адлюстроўвае. Мастак нібы робіць выклік, паказваючы сапраўднае жыццё ва ўсёй яе бляклай прыгажосці.

Вядомы кітайскі мастак Пань Цяньшоу пісаў, што "пакуль людзям дарагія мір, сонца, прыгажосць Зямлі, мастацтва Ці Байшы будзе патрэбна людзям".

Талент мастака быў ацэнены на яго Радзіме – у 1953 годзе ён атрымаў званне народнага мастака КНР.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040