

У Чжэнь не адразу стаў паспяховым і вядомым жывапісцам. Больш за тое, толькі ў канцы свайго жыцця ён атрымаў прызнанне і поўную свабоду для рэалізацыі творчых ідэй.

Апрача бамбуку, У Чжэнь часта маляваў пейзажы з рыбакамі.


Некаторыя малюнкі дапоўнены чатырохрадковымі вершамі непасрэдна побач з намаляванымі лодкамі.

Але рыбакі на карцінах не ловяць рыбу – яны адпачываюць, углядаюцца ў неба, вяслуюць, спяваюць, любуюцца прыродай.



















