Кітайскі Дракон і Фестываль лодак-драконаў
  2013-06-08 17:13:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фестываль лодак-драконаў адзначаецца ў пяты дзень пятага месяца (па месячным календары), гэта значыць летам. Сёлета пачатак свята прыпадае на 10 чэрвеня. Разам з кітайскім Новым годам і святам Сярэдзіны восені Фестываль лодак-драконаў – адно з трох галоўных святаў у Кітаі.

Самая яркая падзея Фестывалю лодак-драконаў – азартныя гонкі на лодках, у якіх каманды вяслуюць з усіх сіл у рытме ўдараў барабанаў, якія ёсць на кожнай лодцы. Гэта маляўнічая традыцыя працягваецца бесперапынна на працягу стагоддзяў. Свята стала настолькі папулярным, што яго адзначае кітайская дыяспара нават у ЗША.

Самая папулярная страва падчас фестывалю – цунцзы, такія канверцікі з трысняговага лісця, у якія раней клалі толькі рыс. (Зараз там можа быць што заўгодна.) Як я ужо адзначаў, увесь гэты перапалох праводзіцца ў памяць аб добрым чалавеку, вялікім дзяржаўным дзеячы, паэце і патрыёце, якога звалі Цюй Юань. Жыў ён яшчэ ў тыя часы, калі не было адзінай кітайскай дзяржавы, напісаў вялікую колькасць выдатных вершаў, якія кітайцы любяць і дагэтуль. Даведаўшыся пра ўварванне ў межы роднай краіны войскаў варожай дзяржавы Цінь і захоп імі сталіцы, Цюй Юань дапісаў чарговы верш і пакончыў з сабой, утапіўшыся ў рацэ. А было гэта ажно ў 278 годзе да н.э. Кітайцы шануюць памяць Цюй Юаня і дагэтуль.

Што ні кажы, а нягледзячы на сумны падтэкст, свята праходзіць вельмі маляўніча і весела. - Р -

(Р. Мышкоўскі, паводле інтэрнет-публікацый)


1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040