Порах, папера, шоўк і... футбол? (З гісторыі кітайскага футбола.)
  2013-08-21 17:20:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Цуцзюй адводзілася ганаровае месца ва ўрачыстасцях, прысвечаных дню нараджэння імператара – магчыма, гэта і быў першы прыклад паказальных матчаў!

У вайсковых кіраўніцтвах дынастыі Хань падрабязна апісваюцца параметры футбольнага інвентару. Мяч, напрыклад, быў памерам з сучасны валейбольны, з пэўных гатункаў скуры з напаўненнем строга па інструкцыі.

Кітайская легенда расказвае, што Лю Бан (заснавальнік дынастыі Хань) быў вялікім прыхільнікам гульні. Калі бацька забраў яго ў імператарскі палац, юны Лю Бан стаў сумаваць па спартыўных гульнях. Імператар абсталяваў адмысловае поле побач з палацам і выпісаў прафесійных ігракоў з роднага горада. Вось чаму ў часы дынастыі Хань Цуцзюй стала прэстыжным баўленнем часу для шляхетнай (і не толькі) моладзі.

Імператар дынастыі Хань – Удзі (156-87 гг. да н.э.) быў гарачым заўзятарам «футбола». Пасля шэрагу заваёў у Сярэдняй Азіі ён загадаў, каб усе добрыя футбалісты пераехалі ў сталіцу, дзе ён мог бы атрымліваць асалоду ад іх майстэрства. Удзі настолькі захоплена назіраў за ігракамі, што вельмі часта не мог адмовіць сабе ў задавальненні асабіста "адбегаць" некалькі матчаў.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040