Кітайскае дзіця на шляху да алімпійскага золата павінна паэтапна заваяваць месца ў зборнай школы, горада, правінцыі, краіны, апярэдзіць велізарную колькасць канкурэнтаў. Паводле статыстыкі, у спартыўных школах Кітая навучаецца амаль паўмільёна дзяцей, у элітныя трапляе каля 50 тысяч.
Пры ўсёй эфектыўнасці такой сістэмы, заганы ў ёй таксама існуюць. У першую чаргу ўзнікае заканамернае пытанне: у зборную трапяць дзясяткі, алімпійскімі чэмпіёнамі стануць адзінкі, а які лёс чакае астатніх? Часткова гэту праблему ўдаецца вырашыць шляхам перапрафілявання. Напрыклад, першая ў гісторыі кітайская алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду Чжоу Цзіхун да 12 гадоў займалася спартыўнай гімнастыкай. Але калі трэнеры пераканаліся, што ў гімнастыцы вялікія поспехі ёй «не свецяць», дзяўчынку сталі навучаць скачкам у ваду. Гэты выпадак не адзінкавы, але на такую ўдачу разлічваць могуць не ўсе.
Да вяршыні дойдуць толькі самыя ўстойлівыя