У Пекіне прайшоў  вясновы арт-кірмаш
  2014-05-07 10:36:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мяне адбылася гутарка з адным з гледачоў. Малады чалавек па імені Пол прыходзіць наведаць выставу «Арт-Пекін» ужо трэці год запар. Ён прызнаўся, што з'яўляецца вялікім прыхільнікам сучаснага мастацтва.

«Я вельмі рад пабываць на гэтай выставе, таму што ў яе экспазіцыі ўдзельнічаюць галерэі з усяго свету.Так што, я магу ўбачыць творчасць многіх мастакоў, працы якіх пакуль не прадстаўлены ў музеях, але я ведаю, што яны вельмі добрыя. Выстава дазваляе мне пазнаёміцца не толькі з творамі, але і з іх аўтарамі або ўладальнікамі галерэі, паразважаць пра мастацтва. Для мяне наведванне «Арт-Пекіна» набыло ўжо статус традыцыі і стаіць у маім плане абавязковых для наведвання мерапрыемстваў. Я заўважыў, што ў павільёнах сёлета больш разнастайнасці ў жанрах і тэмах, затое, як мне здаецца, летась было больш аб'ектаў на вуліцы вакол выставачных залаў. Яшчэ мне кінулася ў вочы, што сёлета працы больш падрыхтаваны для камерцыйных продажаў, але якасць мастацтва не панізілася. І гэта заахвочвае што-небудзь купіць.

Асабіста мне падабаецца больш сучаснае мастацтва, але, на маю думку, не ва ўсіх працах можна ўбачыць і адчуць павевы сённяшняга дня. Добрае мастацтва, я думаю, мусіць выказваць пачуцці сучаснікаў, наша разуменне і адчуванне свету. Але што тычыцца тэхнічнага ўвасаблення, то мне прыемна бачыць традыцыю ў сённяшніх мастакоў. Мне падабаюцца моцныя эмоцыі і адчуванне, калі ўпершыню бачыш твор, захапіцца думкай і поглядамі мастака, разважаць пра яго працу і пазіцыю».

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040