Турзона Таахуаюань знаходзіцца ў горадзе Чэндэ правінцыі Хунань, паміж маляўнічым раёнам Уліньюань і ракой Юаньжуй.
Турзона Таахуаюань займае плошчу 157,55 кв. км. Гэта – лесапарк дзяржаўнага значэння, адна з дзесяці галоўных адметных мясцін правінцыі Хунань.
Турзона Таахуаюань славіцца сваімі дзіўнымі краявідамі. У яе галоўнай частцы «Шывай Тааюань» знаходзяцца горы Таахуашань, Тааюаньшань, старажытны пасёлак і Узгорак персікавага жыхара неба. Акрамя таго, тут ёсць таксама 18 рэк, 19 цяснін, 32 крыніцы, 72 вадаёмы.
Са старажытных часоў турзона Таахуаюань – святое месца даасізму. Яе часта называюць Прытулкам бессмяротных. Тут пабывала шмат вядомых асоб, такіх, як паэты Таа Юаньмін, Ду Му, Ван Вэй, Хань Юй, Су Дунпо, Лу Ю і інш.
У 421 годзе, падчас праўлення дынастыі Усходняя Цзінь, паэт Таа Юаньмінь напісаў твор-шэдэўр «Аб персікавай крыніцы», у якім стварыў вобраз ідэальнага царства без войнаў, эксплуатацыі і прыгнёту.
24 сакавіка 1995 года тагачасны старшыня КНР Цзян Цзэмінь наведаў турзону Таахуаюань і пакінуў тут запіс у кнізе ганаровых гасцей.-0-