Паянху: найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Кітаі
  2011-01-31 15:54:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паянху – найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Кітаі. Яно размешчана паблізу ўзбярэжжа Янцзы ў паўночнай частцы правінцыі Цзянсі. Шырокае возера звужаецца на поўначы. Адлегласць паміж паўднёвым і паўночным берагамі – 173 км. Максімальная шырыня паміж усходнім і заходнім – 74 км. Паянху часта называюць «хулу на поясе Янцзы» (хулу – грушавідная агародніна, якую пасля апрацоўкі выкарыстоўваюць як сасуд для захоўвання). Возера дзеліцца на дзве часткі. Паўднёвую, вялікую па памеры, называюць Гунцінху, або Цзуцінху, яна служыць быццам яго «тулавам». А паўночная называецца Ласінху, або Цзаліху, яна нагадвае вузкае бутэлечнае рыла, якое злучае возера з Янцзы.

Плошча воднай паверхні возера Паянху – 3,583 кв. км. Сярэдняя глыбіня – 8 метраў, максімальная – 25,1. Ёмістасць азёрнай чашы – 30 млрд. кубаметраў. Паянху бярэ ваду з пяці водных сістэм: Ганьцзян, Фухэ, Сіньцзян, Жаахэ і Сюшуй. Сабраная ў возеры вада выліваецца ў Янцзы праз азёрнае вусце. Аб'ём вады, якая штогадова выліваецца з Паянху ў Янцзы, перавышае агульнае сцёкавае цячэнне рэк Хуанхэ, Хуайхэ і Хайхэ разам узятых.

Возера Паянху зарадзілася ў перыяд Яньшанскага геалагічнага працэсу. Пасля сярэдняга перыяду, які надышоў за ледніковай эрай, яно ператварылася ў вадасховішча, якім мы яго ведаем зараз. Зыходзячы з прычын фарміравання Паянху, возера належыць да катэгорыі разломнай упадзіны, атрыманай пад уплывам расцягвання зямной кары.

Клімат на Паянху – субтрапічны, з вільготнымі сезоннымі вятрамі. Зімой і вясной здараюцца і вельмі халодныя дні, што тлумачыцца ўплывам цыклонаў з Сібіры. Сярэднегадавая тэмпература вады – 17°С. Аб прыродных асаблівасцях возера мясцовыя жыхары гавораць так: «У дні паводкі паўсюль – толькі вада, а ў дні мелкаводдзя бачна адно тонкая водная лінія».

Возера Паянху – вельмі вялікае. Яно штогод дае краіне вялікую колькасць рыбы. 60% агульнай вытворчасці рыбнай прадукцыі ў правінцыі належыць менавіта возеру. Тут таксама размешчаны 25 прыгожых астравоў агульнай плошчай 100 кв. км.

Азёрны раён ахоплены шчыльнай сеткай каналаў. У прыбярэжных зонах высока развіты водная гаспадарка і розныя промыслы. Тут вырошчваюць лотас, вадзяныя каштаны і фрукты-стрэлкі, а таксама азёрныя ракавіны і жамчужыны. Азёрны раён – не толькі адна з галоўных пляцовак правінцыі па вытворчасці зерня, бавоўны, іншых культур, ён займае важнае месца ў даліне Янцзы і ў маштабе ўсёй краіны. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040