Мой Кітай

Раман Мышкоўскі

Я ніколі не спадзяваўся, што аднойчы патраплю ў Кітай. І не на тыднёвую экскурсію, а мінімум на год. Калі больш дакладна, я разумеў, што аднаго майго жыцця не хопіць, каб паглядзець увесь свет. Мы, беларусы, больш прызвычаіліся ездзіць у Еўропу: рамантычны Парыж, класічная Вена, строгі Стакгольм, мітуслівая Прага, курорты Міжземнамор'я... Гэтыя адметныя кропкі на карце Еўропы і сёння выклікаюць прыемныя ўспаміны!

Вольга Гальпяровіч

Каб спаўна спазнаць краіну, народ, вельмі важна не толькі прачытаць важнейшыя   звесткі пра яго гісторыю, культуру, варта пабываць у тых мясцінах, авеяных   славай многіх пакаленняў, а таксама захапляючымі міфамі і паданнямі, дайшоўшымі   да нас з глыбіні стагоддзяў.
Такой краінай у гэты момант стаў для мяне Кітай.