Падчас свята Вясны Кітай прыняў 386 млн турыстаў

2020-06-17 19:27:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ключавое слова: 接待游客 Прымаць турыстаў

Паводле даных кітайскага Дзяржупраўлення па справах турызму, сёлета падчас свята Вясны Кітай прыняў 386 млн турыстаў, што на 12,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэальныя даходы ад турызму дасягнулі 475 млрд юаняў.

中国国家旅游局发布的数据显示,今年春节全国共接待游客3.86亿人次,同比增长12.1%,实现旅游收入4750亿元人民币,同比增长12.6%。

Падчас свята Вясны апроч традыцыйных мясцін, якія працягваюць карыстацца папулярнасцю ў турыстаў, з'явілася шмат новых: вёскі, зоны адпачынку ў мікрараёнах, паселішчы з самабытнай культурай. Хутка расце папулярнасць зімовага турызму. Доля турыстаў, якія прынялі рашэнне адправіцца ў падарожжа на ўласным аўто, дасягнула амаль 50%. Такія паездкі сталі асноўным відам сямейнага турызму ў Кітаі.

春节期间,传统景区延续火热的同时,一些乡村民宿、休闲街区和特色小镇等旅游新产品备受青睐,自驾游、乡村游、都市游、冰雪游高速增长。其中,自驾车出游比例接近50%,成为中国家庭出游的主要方式。

Гаворачы аб падарожжах за мяжу, падчас свята Вясны кітайскія турысты наведалі 68 краін. Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі традыцыйна засталіся прыярытэтным напрамкам. Аргенціна, Мексіка і іншыя вельмі далёкія краіны таксама не засталіся па-за ўвагай кітайскіх турыстаў падчас навагодніх канікул з нагоды свята Вясны.

出境游方面,春节期间,中国游客从200个城市到达全球68个国家和地区。东南亚仍是春节期间出境游客最多的目的地,阿根廷、墨西哥等远程出境目的地在春节期间也大受欢迎。

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ