Гатэль у цэнтры Пекіна стварае для гасцей ядомыя копіі гістарычных славутасцяў

2021-11-18 13:10:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гатэль у цэнтры Пекіна прапануе сваім гасцям магчымасць паспрабаваць на смак славутасці кітайскай сталіцы. Для пастаяльцаў і турыстаў у гасцініцы арганізуюць тэматычныя чаяванні, дзе ўсе пачастункі аформлены ў выглядзе архітэктурных і прыродных дэталяў.

Белая пагада ў парку Бэйхай, маленькая лодка на возеры, залатая рыбка, якая плавае вакол лотаса - кожная дэталь гэтага хупавага пейзажу ядомая. Напрыклад, снегавік злеплены з бісквіту, перамяшанага з крэмам.

Галоўны менеджэр гатэля "Рэнесанс Ванфуцзін" Кэнь Лю сказаў: "Гэтая тэматычная версія пасляабедзеннага чаю перадае арыгінальны пекінскі каларыт. Ідэя зрабіць Белую пагаду адразу прыйшла ўсёй нашай камандзе. Як ураджэнцу Пекіна, Белая пагада нагадвае мне пра дзяцінства, і я ўпэўнены, у іншых яна таксама выклікае светлыя і добрыя асацыяцыі".

Гэта ўжо трэцяя версія тэматычнага чаявання ў гатэлі. Раней гасцям сервіравалі ядомыя вулачкі і двары старога Пекіна. У распрацоўцы кожнай прэзентацыі ўдзельнічае цэлая каманда майстроў і ўвага да дэталяў уражвае.

Кэнь Лю адзначыў: "Пры стварэнні кампазіцыі каманда ў першую чаргу думала пра асноўныя элементы пейзажа. Найважнейшыя з іх гэта Белая пагада і возера Бэйхай. У дзяцінстве мы прыносілі хлеб да моста, каб пакарміць залатых рыбак. Так што гэтая сцэна -- ілюстрацыя шчаслівага перыяду. дзяцінства".

Настальгічнае чаяванне разлічана як на жыхароў Пекіна, так і на турыстаў з іншых рэгіёнаў. Попыт асабліва вялікі ў маладога пакалення, сярод якога пануе мода на традыцыйную кітайскую культуру.

Кэнь Лю сказаў: "Думаю, гэта звязана з культурным даверам. Калі моладзь спыняецца ў нашым гатэлі, ім падабаецца знаходзіць традыцыйныя элементы і дзяліцца імі з сябрамі ў сацсетках".

Мініяцюрныя бутэрброды ў выглядзе лебедзяў і пірожныя-рыбкі эфектна выглядаюць на фатаграфіях і прыцягваюць на чаяванне як гурманаў, так і гастранамічных блогераў. Таму гатэль у цэнтры Пекіна плануе прадоўжыць традыцыю стварэння ядомых славутасцяў для прыцягнення турыстаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ