Tencent і Netflix рыхтуюць экранізацыі рамана кітайскага пісьменніка Лю Цысіня "Задача трох цел"

2021-11-22 13:45:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Добрыя навіны для аматараў навуковай фантастыкі. Адразу дзве студыі працуюць над экранізацыяй вядомага рамана кітайскага пісьменніка Лю Цысіня "Задача трох цел". Тэкстам бэстсэлера зацікавіліся "Нэтфлікс" і "Тэнсэнт". Ці хопіць у кітайскіх прадзюсараў тэхналогій і навыкаў у вытворчасці навукова-фантастычных тэлесерыялаў?

У лістападзе выйшаў трэйлер да тэлесерыяла "Задача трох цел" версіі кітайскага тэхнагіганта Tencent. Гэта экранізацыя кніжнай трылогіі пісьменніка-фантаста Лю Цысіня, у якой чалавецтва выяўляе, што не самотнае ў Сусвеце. Галоўнымі героямі серыяла стануць вядомыя кітайскія акцёры, у тым ліку Чжан Луі, Юй Хэвэй і Чэнь Цзінь. Сцэнар напісаў сам Лю Цысінь. Але гэта не адзіная візуальная адаптацыя рамана. Нядаўна амерыканская забаўляльная платформа Netflix назвала імёны 12 акцёраў, якія з'явяцца ў іх версіі. Гэтую тэму горача абмяркоўваюць кітайскія інтэрнет-карыстальнікі. "Задача трох цел" — адзін з самых любімых навукова-фантастычных раманаў у Кітаі, а ў 2015 годзе кніга атрымала прэстыжную англамоўную прэмію "Х'юга".

Пісьменнік-фантаст, аўтар рамана "Задача трох цел" Лю Цысіньпрызнаецца: "Шчыра кажучы, мы не ўскладалі вялікіх надзей на маю кнігу, калі яна была ўпершыню перакладзена на англійскую мову. Як вы ведаеце, Злучаныя Штаты з'яўляюцца цэнтрам сучаснай навуковай фантастыкі, а мы знаходзімся на пачатку шляху. Тады мы проста хацелі паказаць свету, што ў нас у Кітаі таксама ёсць навукова-фантастычныя раманы. Я сапраўды не чакаў, што мае тэксты стануць настолькі папулярнымі".

Вытворчасць навукова-фантастычных фільмаў у Кітаі ў апошнія гады знаходзіцца на ўздыме. Блокбастар 2019 года "Блукаючая Зямля" сабраў рэкордныя для гэтага жанру ў Кітаі 730 мільёнаў долараў і стаў асаблівай кропкай адліку. Фільм таксама заснаваны на рамане Лю Цысіня: ён расказвае пра гібель Сонца і пошук зямлянамі новага дома. 75% спецэфектаў да гэтай кінастужкі былі зроблены камандамі кітайскіх спецыялістаў. Па-ранейшаму існуе вялікі разрыў паміж узроўнем вытворчасці навуковай фантастыкі ў КНР і ЗША, але кітайская індустрыя прыкладае ўсе намаганні, каб наблізіцца да ўсталяванай амерыканцамі планкі.

Рэжысёр фільма "Блукаючая Зямля" Го Фань кажа: "Я пачаў разумець, што мы адстаем у кінавытворчасці сама меней на 25 гадоў. Магчыма, мы не настолькі адсталі ў галіне спецэфектаў, тут разрыў складае гадоў 15. Нашага ўзроўню падзелу працы і арганізацыі каманд аказалася недастаткова. Некаторых адмыслоўцаў і нават цэлых аддзелаў кінавытворчасці яшчэ папросту не было ў нашай краіне. Нам давялося перабудоўваць каманду і перавучвацца.Мы ўжывалі новыя схемы каардынацыі паміж аддзеламі і змянялі прынцыпы працы. Я таксама шмат чаго спазнаў аб рэжысёрскім рамястве, напрыклад, як кіраваць эмоцыямі акцёраў ".

У ЗША -- найбуйнейшы рынак навукова-фантастычнай літаратуры і кіно. Свежы фільм "Дзюна", экранізацыя аднайменнага рамана амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта 1965 года, стаў паспяховым у пракаце як у Паўночнай Амерыцы, так і ў мацерыковай частцы Кітая. А паколькі ў кітайцаў зараз ёсць грошы і тэхналогіі і пры гэтым амаль цалкам адсутнічаюць падарожжы, ім, напэўна, удасца выйсці на новы ўзровень стварэння фантастычных светаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ