Вытворцы сноўбордаў і лыж на кітайскім рынку

2021-12-03 13:22:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

300 мільёнаў чалавек у Кітаі натхніліся зімовымі відамі спорту пасля зацвярджэння Пекіна месцам правядзення зімовай Алімпіяды. Судзячы па актыўнасці сусветных брэндаў спартовага інвентара, рынак зімовых відаў спорту ў Кітаі развіваецца ўдарнымі тэмпамі.

"Кампазіт Тэк" -- адзін з найбуйнейшых кітайскіх вытворцаў лыж і сноўбордаў. Віцэ-прэзідэнт кампаніі Бернард Джэрвасані адзначае: «30 гадоў таму месцаў для катання на лыжах у Кітаі не было. 10 гадоў таму з'явілася некалькі гарналыжных трас, а апошнія 5-6 гадоў яны сапраўды сталі гарналыжнымі курортамі. Кампаніі "Расіньёль" і "Саламон" – сусветныя лідары галіны, і калі яны інвесціруюць у Кітай, значыць, рынак Кітая расце".

Даныя паказваюць, што з 2006 года папулярнасць гарналыжных курортаў у Кітаі вырасла амаль у чатыры разы. Напярэдадні старту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне цікавасць да зімовых відаў спорту ўзмацняецца, і гэта натхняе кітайскіх вытворцаў ствараць уласныя брэнды. Так, "Кампазіт Тэк" запусціў вытворчасць сноўбордаў. Ёсць мадэлі для зусім юных спартоўцаў. Французскі брэнд "Расіньёль" таксама арыентуецца на моладзь.

Менеджар па кантролі якасці брэнда "Расіньёль" Чжун Цзіньлун: "Мы перарабілі наш лагатып, каб ён выглядаў больш энергічным і модным. Мы таксама зрабілі дызайн больш паўсядзённым, бо лічым, што цікавасць да катання на лыжах сярод кітайцаў узрасла з-за зімовай Алімпіяды у Пекіне. Такія падзеі прыцягваюць увагу большай колькасці людзей”.

Згодна са справаздачай Кітайскай акадэміі турызму, за апошні год гарналыжныя курорты наведалі 230 мільёнаў чалавек, а агульная сума інвестыцый у галіну зімовых відаў спорту за тры гады пераваліла за 140 млрд долараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ