Шанхай выходзіць у лідары па колькасці кавярань у горадзе

2021-12-16 13:12:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай славіцца сваёй старажытнай чайнай культурай, але на сучасным рынку кава спрабуе скласці канкурэнцыю спрадвечнаму вытанчанаму традыцыйнаму напою краіны. І даволі паспяхова. Першым перад прывабным водарам адкрыўся Шанхай - у горадзе працуюць больш за 8 тысяч кавярняў. Гэта не дзіўна, бо жыхары мегаполіса, які дынамічна развіваецца, час ад часу маюць патрэбу ў порцыі кафеіну.

"Гэта злёгку абсмаленыае кававае зерне з Кеніі. У кавы лёгкі ягадны прысмак з акордамі глогу", - сказала прадаўшчыца ў кафэ.

Барыста дадае гарачую ваду ў фільтр з молатай кавай і тут жа з'яўляецца надзвычай прыемны водар. Падаць кубак добрай кавы - не адзіная мэта гэтай шанхайскай кампаніі. Прадпрыемства добра вядома на рынку як пастаўшчык кававых зерняў. На Міжнароднай імпартнай выставе кампанія прапанавала прадукцыю з 9 краін і рэгіёнаў.

Выканаўчы дырэктар Mellower Coffee International Дай Вэй сказаў: "Пашыраючы свой бізнэс за мяжой, мы таксама прадстаўляем свету каву, вырашчаную ў правінцыі Юньнань, і наладжваем кантакты з кліентамі па ўсім свеце. Міжнародная імпартная выстава дае добрую магчымасць узбагаціць мясцовую кававую культуру".

Кітай стаў адным з асноўных імпарцёраў кавы з такіх краін, як В'етнам, Бразілія і Эфіопія. Паводле даных кітайскай мытні, за першыя тры кварталы гэтага года кававых зерняў імпартавана на 400 мільёнаў долараў ЗША - на 75 працэнтаў больш, чым летась. Самыя вялікія пастаўкі кававага зерня ў Кітай - з В'етнама. Бразілія - другі па велічыні экспарцёр. Са студзеня па верасень адтуль прыйшло каля 50 тысяч тон грузу.

Генеральны консул Бразіліі ў Шанхаі Жылберта Маура адзначыў: "Я вельмі ўражаны ростам попыту на каву. Тут сфарміравалася свая кававая культура. Мы хочам прапаноўваць не проста прадукт, а стварыць вытворчы ланцужок. І я веру, што з кітайскімі партнёрамі гэта магчыма".

У Шанхаі працуе больш за 8200 кавярняў, горад выходзіць у лідары па колькасці спажывання напою: у сярэднім прыпадае 20 кубкаў кавы на чалавека. Гэта 500 мільёнаў кубкаў у год.

«Аматары кавы сталі маладзейшыя, у іх з'явіўся большы выбар. Раней добрая кава была толькі ў кафэ. Але цяпер якасны духмяны напой ёсць у крамах і ў дадатках для ежы. Цяпер атрымаць асалоду ад кубка добрай кавы можна і дома», - адзначыла менеджэр па продажах зялёнай кавы Olam Coffee Трыста Чуа.

Сетка кавярняў Shanghai Hongqiao International Coffee Harbour дала імпульс развіццю галіны. Кампанія адкрылася ў красавіку і пастаўляе кававыя прадукты іншым прадпрыемствам. Ужо зараз яе аб'ём продажаў склаў 500 мільёнаў юаняў. Прадпрыемства запусціла вэб-сайт, дзе ёсць доступ да ўсяго галіновага ланцужка - ад кававых зерняў да кававых кубкаў.

Кіраўнік Shanghai Hongqiao International Coffee Harbor Таа Цзянь дадаў: "Наша мэта - да 2025 года дасягнуць аб'ёму продажаў у 10 мільярдаў юаняў. Мы палепшым нашы гандлёвыя мадэлі і дадамо больш складскіх паслуг".

Паводле заных Асацыяцыі харчовай прамысловасці ЗША, рынак кавы Кітая летась перавысіў 45 мільярдаў долараў. Чакаецца, што на працягу наступных пяці гадоў гэтая галіна будзе падтрымліваць тэмпы росту на ўзроўні 10 працэнтаў у год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ