У музеі Саньсіндуй наведвальнікі новага павільёна могуць назіраць за працай рэстаўратараў

2021-12-21 12:56:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У музеі Саньсіндуй у правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая адкрыўся для публікі незвычайны выставачны павільён. Там наведвальнікі становяцца сведкамі адраджэння рэліквій старажытнай цывілізацыі. Гэта магчымасць даведацца, які шлях праходзяць артэфакты бронзавага веку, перш чым стаць сусветнай сенсацыяй.

Убачыць на свае вочы ўвесь працэс узнаўлення артэфактаў загадкава знікнуўшай цывілізацыі Шу - такая магчымасць зараз ёсць у наведвальнікаў музея Саньсіндуй. Новы павільён плошчай 1000 квадратных метраў - гэта не толькі выставачная пляцоўка, але і працоўнае месца рэстаўратараў. Назіраць за тым, як рупліва спецыялісты аднаўляюць рэліквіі узростам у тры тысячы гадоў, можна з адлегласці лічаных метраў.

Кіраўнік аддзела па экспазіцыі і захаванні помнікаў музея Саньсіндуй Юй Цзянь адзначае: “Гэты павільён стаў адказам на пытанні, якія часта задаюць наведвальнікі. Як выглядалі статуі, калі іх толькі выявілі? Што з сябе ўяўляе працэс рэстаўрацыі? Тут людзі могуць гэта самі ўбачыць. Такой магчымасці раней не было".

Павільён - частка будаўніцтва новага парка нацыянальнай спадчыны Саньсіндуй. Мэта маштабнага праекта - зрабіць руіны сусветна вядомым турыстычным напрамкам. Камітэт па кіраванні руінамі Саньсіндуй і музей старажытнага гарадзішча Цзіньша ў Чэнду таксама рыхтуюцца падаць сумесную заяўку на ўключэнне раскопак у спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Абгрунтаванне заяўкі таксама натхняе вучоных даследаваць сувязі двух старажытных гарадоў.

Навуковы супрацоўнік музея Саньсіндуй Цзя Сучжу адзначае: "Руіны Саньсіндуя і Цзіньша належаць адной цывілізацыі. Каб іх уключылі ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, нам трэба ўсебакова апрацаваць тлумачэнне іх археалагічнай і культурнай каштоўнасці, а таксама павысіць узровень аховы помнікаў і папулярнасці".

Руіны Саньсіндуй лічацца адной з найвялікшых археалагічных знаходак 20 стагоддзя. Сто гадоў таму іх знайшоў фермер, калі той капаў канаву. У 1986 годзе з дзвюх ахвярных ямаў былі ўзняты ўнікальныя бронзавыя статуі. Два гады таму археолагі знайшлі яшчэ шэсць ахвярных ям. Да гэтага часу з іх дасталі ўжо 1000 артэфактаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ