Старадаўнія брэнды прапануюць новыя ідэі ў шанхайскім садзе “Ююань”

2021-12-24 11:14:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сад «Юйюань» у цэнтры Шанхая запускае месячную кампанію па святкаванні Новага года. На тэрыторыі 400-гадовай турыстычнай адметнасці працуе шмат рэстаранаў і магазінаў. У гэтыя святочныя дні яны будуць арыентаваныя пераважна на моладзь.

«Тунхань Чуньтан», 238-гадовая аптэка ў Шанхаі, выпусціла новую гігіенічнай памаду з жэньшэнем і салодкім апельсінам. Прадавец кажа, што новыя тавары сёння вельмі папулярныя ў моладзі.

Рэстаран "Наньсян" у гонар сімвала новага года будзе гатаваць булачкі ў выглядзе тыгра. Шэф-повар рэстарана адзначыў: "Мы выкарыстоўваем ядомы залаты парашок для прамалёўкі палосак тыгра. Ягаду годжы -- для языка і моркву -- для вачэй".

Ювелірная кампанія "Лаамяа", заснаваная яшчэ ў 1906 годзе, да Новага года выпусціла серыю залатых упрыгожванняў у стылі дынастыі Тан, каб паказаць хараство тых часоў. Драконы і феніксы – асноўныя элементы гэтай серыі, яны лічацца сімваламі поспеху ў кітайскай культуры.

Гандляры ў садзе «Юйюань» прыгатавалі для наведвальнікаў лядзяшы з грушавага сіропу. Для стварэння навагодняй атмасферы салодкія прысмакі выраблены ў форме тыгра.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ