Новыя магчымасці для кававай галіны правінцыі Юньнань

2021-12-27 13:14:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай -- адзін з самых хуткарослых спажыўцоў кавы ў свеце. Краіна таксама мае перспектывы стаць уплывовым пастаўшчыком сыравіны. Пасля падпісання пагаднення аб геаграфічных указаннях паміж КНР і ЕС правінцыя Юньнань убачыла магчымасці для экспарту кававага зерня.

Гарачы перыяд для вытворцаў кавы ў горадзе Баашань -- сезон збору ўраджаю. Большая частка Баашаня размешчана ля падножжа масіўных гор Гаалігун. Такая геаграфічная перавага дазваляе вырошчваць высакаякасную каву гатунку арабіка. За апошнія два гады мясцовыя фермеры сабралі каля 44 тыс. тон кававага зерня, і значная частка ўраджаю пайшла на экспарт.

Кіраўнік Асацыяцыі кавы правінцыі Юньнань Лі Сяабо адзначыў: "Наша прадукцыя вылучаецца высокай якасцю, яна запатрабаваная ў спажыўцоў. Я ўпэўнены, што ўрад падтрымае нашых вытворцаў. Я таксама веру, што экспарт адновіцца пасля эпідэміі, і мы прапануем сусветнаму рынку не толькі сырое зерне, але і прадукты з высокай дабаўленай вартасцю".

Перадумовы станаўлення кававай прамысловасці ў Кітаі накіраваны на запатрабавальнага спажыўца. Спрыяльны інвестыцыйны клімат і дзяржаўная палітыка пашыраць долю ўнутранага рынку і ўмацуюць пазіцыі кававай галіны ў эканоміцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ