Каманда ЗША па саначным спорце рыхтуецца да барацьбы за медалі на Алімпіядзе ў Пекіне

2021-12-29 13:16:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне засталося менш за 40 дзён. Зборная ЗША па саначным спорце будзе змагацца за залатыя медалі.

Член зборнай ЗША Джэйсан Тэрдзіман адзначыў: "Зыходзячы з таго, што мы ўжо ведаем пра Пекін, гэта павінна быць добрая траса: доўгі, высакахуткасны і аэрадынамічны жолаб. Мы будзем змагацца за медалі. Шансы на перамогу ёсць ва ўсіх, але мы спадзяёмся быць у ліку прызёраў".

Саначны спорт -- самая хуткая дысцыпліна на лёдзе: спартсмены развіваюць хуткасць да 140 кіламетраў за гадзіну, і любая памылка можа прывесці да трагедыі. Гэта ледзь не здарылася з Эмілі Суіні на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Яна не справілася з кіраваннем пасля аднаго з паваротаў, упала з санак і ледзь не вылецела з жолаба.

Няўдача не зламала спартсменку. Праз дзевяць месяцаў яна выйграла бронзавы медаль на этапе Кубка свету ў Канадзе. Эмілі ўспамінае: "Я не хацела, каб мая гісторыя ў саначным спорце скончылася крушэннем і страхам зноў выйсці на трасу. Я ўсё яшчэ вучуся спраўляцца з наступствамі. Але я зрабіла гэта, змагла вярнуцца. Усе мы здольныя на нешта большае".

Амерыканскія саначнікі спадзяюцца выйграць у Пекіне сваё першае «золата» і зрабіць гэты спорт больш папулярным у сваёй краіне. Пакуль у саначнікаў з ЗША тры алімпійскія «срэбры» і тры «бронзы». Ці змогуць яны папоўніць скарбонку ўзнагарод медалямі пекінскай Алімпіяды -- стане зразумелым ужо ў лютым.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ