Амерыканскія біятланісты рыхтуюцца да Алімпіяды у Пекіне

2021-12-30 12:58:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Яркі, напружаны і відовішчны — так фанаты апісваюць біятлон, адзін з самых папулярных у Еўропе зімовых відаў спорту. Амерыканская зборная па біятлоне разлічвае фінішаваць на ёй як мінімум у першай тройцы.

Трэнер па біятлоне Ітан Дрэйсігакер адзначае, што спартсмены алімпійскага ўзроўню прамахваюцца рэдка, хаця часам справа набывае нечаканы паварот: "Менавіта гэта і робіць наш спорт такім цікавым. Можна сабраць на спаборніцтвы лепшых з лепшых. Сёння яны могуць быць на вяршыні, а заўтра — прамахнуцца, не патрапіць па мішэнях і ў выніку заняць дзясятае месца".

Біятланіст зборнай ЗША Ролі Геслінг: "Біятлон прыцягвае людзей, якія цэняць і фізічныя нагрузкі, і тэхнічныя задачы. Бегавыя лыжы вельмі стомныя і патрабуюць сур'ёзнай фізічнай падрыхтоўкі, а стральба — тэхнічны від спорту, для якога патрэбна добрая каардынацыя".

Біятлон — адзіны зімовы від спорту, у якім зборная ЗША ніколі не выйгравала алімпійскіх медалёў. Геслінг, які часта выступаў за Злучаныя Штаты ў Еўропе, прызнае, што гэта нядзіўна: "Біятлон нашмат больш папулярны ў Еўропе, чым у ЗША. Там вялікая колькасць балельшчыкаў, таму магчымасцяў стаць біятланістам вышэйшага класа ў Еўропе куды больш".

Па меры росту папулярнасці гэтага віду спорту ў ЗША сітуацыя можа змяніцца. За апошнія гады амерыканскія спартсмены атрымалі буйныя перамогі на чэмпіянатах свету па біятлоне, упершыню ў гісторыі заваяваўшы залатыя і сярэбраныя медалі. Зараз яны нездарма ўскладаюць вялікія спадзяванні на Алімпіяду ў Пекіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ