Гасцям Алімпіяды будуць прапаноўваць стравы традыцыйнай кітайскай кухні

2021-12-31 13:13:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спаборніцтвы па хакеі ў рамках Зімовых Алімпійскіх гульняў пройдуць на стадыёне "Укэсун" на захадзе Пекіна. Тут жа адкрыта стаматалагічная клініка, якая будзе абслугоўваць толькі хакеістаў. Стаматолагі пройдуць спецыяльныя трэнінгі, каб даведацца, якія траўмы бываюць у хакеістаў, і як аказваць першую дапамогу пры іх. У гэтай клініцы будуць выконвасць нескладаныя аперацыі, а калі спатрэбяцца больш тэхналагічныя, то пацыентаў будуць накіроўваць у спецыялізаваную лякарню непадалёк ад стадыёна. Таксама на стадыёне будзе размешчаны траўмапункт, кабінет камп'ютарнай тамаграфіі і кабінет для кансультацый. Апроч таго, будуць дзяжурыць пяць брыгад хуткай дапамогі.

Строгія супрацьэпідэмічныя меры будуць дзейнічаць і ў зонах грамадскага харчавання. Стадыён на працягу гульняў будзе працаваць у рэжыме замкнёнага цыкла. Там будзе арганізавана харчаванне для больш чым дзвюх тысяч супрацоўнікаў стадыёна, афіцыйных асоб і СМІ. Для спартоўцаў гатаваць ежу будуць у Алімпійскай вёсцы.

Іншая задача -- пазнаёміць гасцей з мясцовай культурай, у тым ліку з кітайскай кухняй. Алімпіяда пачнецца падчас святкавання Новага года па кітайскім месячным календары. І гэта выбытны час, каб пазнаёміць замежных гасцей з традыцыйнай кітайскай кухняй.

Новы год па месячным календары пачнецца 1 лютага, афіцыйныя выходныя з гэтай нагоды працягнуцца да 6-га ўключна, а Алімпійскія гульні стартуюць 4-га лютага.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ