Кітай запускае глабальную рэкламную кампанію зімовага турызму напярэдадні Алімпіяды ў Пекіне

2022-01-05 12:48:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Перад стартам Алімпіяды ў Пекіне сем правінцый і рэгіёнаў Кітая запусцілі глабальную рэкламную кампанію зімовага турызму. Улады Сіньцзяна, Унутранай Манголіі, правінцый Хэйлунцзян і Цзілінь -- сярод тых, хто распрацаваў падрабязныя планы прыцягнення падарожнікаў. Гэтыя рэгіёны не адчуваюць недахопу ў добрых умовах для занятку зімовымі відамі спорту, а таксама могуць прапанаваць турыстам унікальныя кухню і адметныя мясціны. У рамках двухмесячнай рэкламнай кампаніі пройдзе больш за 40 тэматычных мерапрыемстваў у розных краінах.

Намеснік дырэктара Цэнтра міжнародных культурных абменаў Вань Цін адзначыў: "Кампанія ўключае шырокі спектр фарматаў. У нас ёсць дакументальны фільм і анімацыйны серыял аб зімовых відах спорту, а таксама тэматычныя фотавыставы і анлайн-трансляцыі, якія дэманструюць мясцовую кухню і забавы. Спадзяюся, калі ўся ўвага будзе прыкаваная да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, людзі з усяго свету змогуць убачыць унікальныя месцы для зімовага турызму ў Кітаі".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ