Вопыт традыцыйнай кітайскай медыцыны будзе выкарыстаны падчас Зімовых гульняў-2022

2022-01-05 12:54:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спадчына традыцыйнай кітайскай медыцыны будзе вельмі дарэчы падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Ужо ў лютым спартсмены ўсяго свету бліжэй пазнаёмяцца з нацыянальнай культурай і вопытам старажытных урачоў. Зрабіць яны гэта змогуць проста ў Алімпійскай вёсцы.

Ужо праз месяц Пекін і яго прыгарады прымуць больш за дзве тысячы спартсменаў і кіраўнікоў каманд з усяго свету. Арганізатары зрабілі ўсё, каб Гульні не проста ўражвалі, але і былі карыснымі. Адзін выставачны стэнд у Алімпійскай вёсцы, здаецца, збярэ масу гасцей. Размова ідзе пра "10-секундную зону дасягненняў традыцыйнай кітайскай медыцыны". Элементы, дыяграмы і сузор'і - усё гэта выведзена на інтэрактыўныя экраны і расказвае пра гісторыю традыцыйнай кітайскай медыцыны.

Прафесар Пекінскага ўніверсітэта кітайскай медыцыны Ван Лэпэн сказаў: "Мы хацелі б падзяліцца дасягненнямі традыцыйнай кітайскай медыцыны са спартсменамі ўсяго свету, каб дапамагчы ім быць у добрай форме. Напрыклад, у нас ёсць шмат тэхнік самамасажу, а таксама мы можам прапанаваць некаторыя стравы ў якасці лекаў".

Акупунктура і баявыя мастацтвы - таксама частка традыцыйнай кітайскай медыцыны, больш за тое, гэта адны з самых эфектыўных метадаў лекавання. Заўсёды будзе даступны для замежных спартсменаў у Алімпійскай вёсцы і масаж - ён дапаможа справіцца з бяссоніцай з-за змены гадзінных паясоў.

"Гэты метад вырашае шмат праблем - трывога, дэпрэсія і бессань, гэта добры выбар", - адзначыў прафесар Пекінскага ўніверсітэта кітайскай медыцыны Ван Лэпэн.

Яшчэ адзін важны складнік філасофіі традыцыйнай кітайскай медыцыны - правільнае харчаванне. Меню трэба складаць паводле індывідуальнага запыту арганізма.

Прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта кітайскай медыцыны Сюй Аньлун адзначыў: "Каб пачаць давяраць кітайскай медыцыне, трэба выпрабаваць яе магчымасці на сабе. Калі ў вас ёсць якія-небудзь сумневы, звернецеся ў бліжэйшую клініку кітайскай медыцыны. Калі там дапамогуць вырашыць вашу праблему, значыць, гэтыя веды маюць фундаментальную каштоўнасць".

Традыцыйнай кітайскай медыцыне каля пяці тысяч гадоў. І сёння ўсё больш урачоў звяртаецца да вопыту сваіх старажытных калег. У 1996 годзе Кітай прадставіў канцэпцыю "Інтэрнацыяналізацыі традыцыйнай кітайскай медыцыны" - гэта крок да развіцця практыкі за мяжой. Чакаецца, што зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне стануць яшчэ адной платформай для папулярызацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ