Кітайская моладзь усё часцей аддае перавагу наведванню музеяў іншым забавам

2022-01-05 12:56:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская моладзь праяўляе ўсё больш цікавасці да культурнай спадчыны краіны. Гэтаму спрыяе павелічэнне колькасці музеяў - як традыцыйных, так і анлайн. У правінцыі Хэнань адкрылася выстава ўнікальных вырабаў ручной працы, знойдзеных у дэльце ракі Хуанхэ. Экспанаты дэманструюць бездакорную тэхніку старажытных майстроў і служаць сведчаннем актыўных абменаў ідэямі паміж Усходам і Захадам сотні гадоў таму.

Бронзавая галава, пакрытая залатой фальгой. Міфічны звер, залатыя званочкі. Тры сотні рэдкіх экспанатаў з золата і нефрыту ў цяперашні час выстаўлены ў Хэнаньскім музеі ў горадзе Чжэнчжоу ў цэнтральным Кітаі. Інкруставаны золатам жалезны цмок дынастыі Тан сваёй экзатычнай для кітайскіх традыцый знешнасцю расказвае пра эпоху культурных і гандлёвых абменаў.

Экскурсавод Хэнаньскага музея Лі Сяаюй адзначыла: "Культурныя рэліквіі будуць выстаўлены на ўсеагульны агляд да 20 лютага. Падчас навагодніх канікул для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў працуе спецыяльны гід. Музей запрашае ўсіх наведвальнікаў ацаніць прыгажосць золата і нефрыту".

Сярод наведвальнікаў шмат моладзі. Музей праводзіць прамыя трансляцыі ў сацсетках і такім чынам пашырае аўдыторыю. Тым больш, што разбірацца ў традыцыйным культурным кодзе сёння модна.

Наведвальнік Хэнаньскага музея Лю Шухаа сказаў:"«Хуткая мода» не адпавядае майму густу. Я аддаю перавагу глыбіннаму культурнаму кантэксту, які магу знайсці ў музеях".

"У параўнанні з іншымі відамі забаў, наведванне музея больш экалагічнае і таннае. Тут я магу атрымаць шмат ведаў і лепш зразумець культуру", - выказаўся наведвальнік Хэнаньскага музея Лю Чжэньдун.

На выставе прадстаўлены экспанаты з 23 музеяў 9-ці правінцый уздоўж ракі Хуанхэ. Экспазіцыя ахоплівае часавы прамежак амаль у 4000 гадоў і дае магчымасць прасачыць развіццё майстэрства і ўяўленняў пра свет старажытнай кітайскай цывілізацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ