Алімпійская вёска ў Чжанцзякоу гатова да прыёму гасцей

2022-01-06 13:09:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Алімпійскай вёсцы ў Чжанцзякоу валанцёры пратэсціравалі на сабе ўмовы жыцця ў кластары. Іх водгукі выкарыстоўваюць для фінальных карэкціровак. У вёсцы ўдзельнікам Гульняў будуць даступны канферэнц-залы, сталовая, медыцынскі цэнтр, дзе можна прайсці тэсціраванне на каронавірус, і нават сімулятары віртуальнай рэальнасці - новыя тэхналогіі дапамогуць гасцям здзейсніць экскурсію па Кітайскай касмічнай станцыі. Паводле слоў арганізатараў, будынкі комплексу ўзведзены па самых сучасных эка-стандартах, на тэрыторыі арганізавана безбар'ернае асяроддзе. Павышаная ўвага надаецца мерам бяспекі, каб пазбегнуць інфекцыі.

Па словах менеджара па працы з прэсай у Алімпійскай вёсцы "Чжанцзякоу" Лі Цяна, калі спартсмену патрэбны нейкі інвентар, персанал папярэдне прадэзінфікуе гэтае абсталяванне. Працэс дэзінфекцыі вельмі строгі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ