У Пекіне прадставілі дызайн лямпы для захоўвання і транспарціроўкі Алімпійскага агню

2022-01-07 13:48:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін рыхтуецца да эстафеты Алімпійскага агню, якая стартуе ў кітайскай сталіцы 2 лютага -- за два дні да пачатку Гульняў. Ніводная падобная эстафета не абыходзіцца без спецыяльных лямпаў, ад якіх запальваюць факелы.

Распрацоўшчыкі дызайну натхняліся кітайскім ліхтаром, створаным у часы праўлення дынастыі Заходняя Хань больш за дзве тысячы гадоў таму. Канструкцыю дапаўняюць сучасныя тэхналогіі. Галоўны канструктар лямпы зімовай Алімпіяды ў Пекіне, член каманды распрацоўшчыкаў факела зімовай Алімпіяды ў Пекіне Лі Вэньсы адзначыла: "Мы хацелі надаць лямпе аблічча старадаўніх палацавых свяцільняў .

Алімпійскія свяцільні звычайна вырабляюць на аснове шахцёрскіх лямпаў з некалькімі адтулінамі ўверсе для вентыляцыі, з-за гэтага яны выглядаюць даволі груба. Як зрабіць лямпу больш хупавай, захаваўшы яе функцыянальнасць, -- галоўная мэта, якую ставілі перад сабой Лі Вэньсы і яе каманда.

Канструкцыяй таксама прадугледжаны спецыяльны канал, які дазваляе зніжаць ціск паветра. Апроч гэтага, каркас зроблены з алюмініевага сплава, які пазней можна перапрацаваць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ