Дзяржаўная бібліятэка Кітая завяршыла найбуйнейшую рэстаўрацыю старажытных кніг

2022-01-10 13:28:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Завершана васьмігадовая рэстаўрацыя каштоўных старажытных кніг, якія захоўваюцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы Кітая /ДБК/.

Гэта найбуйнейшая ў сваім родзе рэстаўрацыя старажытных кніг, якія знаходзяцца ў ДБК, з часу пачатку дзяржаўнай кампаніі па абароне старажытных кніг у 2007 годзе, адзначылі ў ДБК.

Усе адрэстаўраваныя кнігі ўваходзяць у склад каштоўнай калекцыі, сфарміраванай імператарам Цяньлунам дынастыі Цін (1644-1911). Уключаныя ў гэтую калекцыю кнігі былі надрукаваны ў часы дынастый Сун, Цзінь, Юань і Мін.

Ад гэтай калекцыі засталося больш за 600 старажытных кніг, якія захоўваюцца ў мацерыковай частцы Кітая і на Тайвані. У цяперашні час у ДБК захоўваецца 279 такіх кніг, большасць з якіх адносяцца да дынастый Сун і Юань.

ДБК адкрые выставу, прысвечаную рэстаўрацыйным работам, апублікуе іх вынікі і падзеліцца сваім досведам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ