Пенсіянеры з правінцыі Ляанін сфарміравалі каманду па хакеі

2022-01-11 12:44:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пенсіянеры Шэньяна сабралі хакейную каманду "Олд Бойз". Нягледзячы на ўзрост, яны маюць самыя сур'ёзныя намеры перамагаць у хакейных матчах.

Ван Даміну -- 74, і ўжо тры гады ён -- капітан хакейнай каманды "Олд Бойз" з Шэньяна, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Ляанін. Разам з ім 30 узроставых хакеістаў рэгулярна выходзяць на лёд і з азартам б'юцца за шайбу: "Большасць гульцоў далучыліся да каманды пасля выхаду на пенсію. Самаму старэйшаму ў нашай камандзе 76 гадоў, а самаму малодшаму -- 57. Мы прынялі ўдзел у турніры па хаке з шайбай, арганізаваным аддзелам спорту правінцыі Ляанін для людзей сярэдняга і сталага веку. Мы фінішавалі на трэцім месцы".

"Нас звяло аднолькавае хобі. У мінулым мы ўсе з энтузіязмам займаліся канькабежным спортам", -- адзначыў член хакейнай каманды "Олд Бойз" Ван Яньцзюнь.

Гульцы "Олд Бойз" рыхтуюцца да новых матчаў і, вядома ж, чакаюць пачатку алімпійскага турніру па хакеі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ