Кітай дасягнуў мэты далучыць да зімовых відаў спорту 300 млн чалавек напярэдадні Гульняў

2022-01-14 13:40:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Кітая дасягнулі мэты далучыць да зімовых відаў спорту 300 млн чалавек напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Развіццё снежных і лядовых дысцыплін у КНР з'яўлялася адной з прыярытэтных мэт з самага пачатку, пры падачы заяўкі на правядзенне Гульняў. Да канца 2020 года па ўсёй краіне налічвалася 654 каткоў, 803 крытых і адкрытых гарналыжных курортаў.

Кіраўнік дэпартамента Цэнтра кіравання зімовымі відамі спорту Ло Цзюнь: "Мы актыўна прасоўваем зімовыя віды спорту на працягу ўсяго года і працягваем пашыраць прапанову тавараў і паслуг для зімовых відаў спорту; ствараем дзяржаўную сістэму іх прасоўвання і папулярызацыі і імкнёмся забяспечыць масавы ўдзел у лядовых і снежных дысцыплінах з дзяцінства".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ