Кітайскія і замежныя студэнты пранікліся духам зімовай Алімпіяды на сустрэчы ў Пекіне

2022-01-18 13:13:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Незвычайную навучальную практыку падрыхтавалі для пекінскіх студэнтаў супрацоўнікі Кітайскага цэнтра развіцця міжнародных камунікацый. Моладзь з 16 краін, у тым ліку і тых, дзе не бывае снегу, пабывалі на спецыяльным уроку па хакеі і кёрлінгу.

"Практыка зімовых Алімпійскіх гульняў і дыялог з пакаленнем Z" — такую назву атрымала сустрэча кітайскіх і замежных студэнтаў з алімпійцамі ў Пекіне.

Удзельнікі сустрэчы змаглі папрактыкавацца ў лядовых відах спорту і згуляць у хакей і кёрлінг пад кіраўніцтвам прафесійных трэнераў.

"Я хачу расказаць студэнтам аб развіцці зімовых відаў спорту ў Кітаі. У нашым дзяцінстве ўмовы былі вельмі цяжкімі, большую частку часу зімой нам даводзілася трэніравацца на адкрытым паветры, але зараз вы можаце займацца на крытым катку круглы год. Я спадзяюся, што змагу дапамагчы студэнтам лепш зразумець лядовыя віды спорту", — сказала 5-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў у шорт-трэцы Лі Цзяцзюнь.

Спартсмены спадзяюцца, што Алімпійскія гульні ў Пекіне змогуць натхніць больш людзей выходзіць на лёд і снег, асабліва ў паўднёвых рэгіёнах Кітая, тым больш, што зараз для гэтага ёсць усе ўмовы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ