Сямейныя фотапаштоўкі становяцца папулярным навагоднім падарункам у Кітаі

2022-01-19 13:15:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па меры набліжэння свята Вясны ўсё больш актуальнай становіцца тэма падарункаў. У апошні час сямейныя фотапаштоўкі набылі ў гэтым сэнсе вялікую папулярнасць. А для фатографаў надыходзіць гарачая пара.

Фотастудыя "Дабэй" са стогадовай гісторыяй — адно з самых папулярных месцаў напярэдадні свята. Адлюстраваць каштоўныя моманты яднання з сям'ёй спяшаюцца менавіта зараз, бо свята Вясны традыцыйна збірае разам усіх сваякоў. Выбар кліентаў выпадае пераважна на фатаграфіі ў стылі рэтра: яны маюць непаўторны шарм і здольныя перадаць асаблівую абаяльнасць сваёй эпохі.

Жыхар Пекіна Янь Мін: "Мы робім сямейны партрэт кожны год з таго часу, як у 2013 годзе нарадзіўся мой сын. Так мы захоўваем на памяць каштоўныя моманты сталення майго сына. І што не менш важна, пакідаем гэтую памяць для ўсёй сям'і".

Фотастудыі імкнуцца дагадзіць кліентам – грым і касцюміраваная тэматычная інсцэніроўка ператвараюць фотасесію ў займальную сямейную забаву.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ