Прызёры Гульняў разам з медалём атрымаюць букеты вязаных кветак

2022-01-25 13:12:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійскія букеты медалістаў стануць незабыўным сімвалам маючых адбыцца зімовых Гульняў. Упершыню ў гісторыі пераможцы спаборніцтваў атрымаюць замест жывых кветак кампазіцыі з вязаных. Такое рашэнне арганізатары прынялі ў адпаведнасці з духам экалагічнасці і разумнасці спажывання.

Лі Мэйлі -- прадстаўніца традыцыйнай шанхайскай тэхнікі вязання: "Я павінна старанна прадумаць памер кветак. Алімпійскі букет мае пэўныя прапорцыі. Яго даўжыня не перавышае 34 см, а дыяметр -- не больш за 24 см. Самі кветкі павінны гарманічна складацца ў букет".

Тэхніка вязання такіх кветак -- нематэрыяльная яякультурная спадчына Шанхая. Для яе выкарыстоўваецца тонкая воўна з натуральнымі фарбавальнікамі, дзякуючы чаму вязаныя вырабы захоўваюцца вельмі доўгі час. Букет перамогі складаецца з ружы, лілеі, лаўровай галінкі, асмантусу і галінкі алівы. Для ўзнагароджання прызёраў зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў будзе выкарыстана 1251 кветкавая кампазіцыя.

Кожная кветка вырабляецца ўручную. У праекце ўдзельнічаюць сем груп вязальшчыц з буйных гарадоў Кітая. Вытворца ваўняных вырабаў у Шанхаі правярае кветкі на якасць і іх гатоўнасць стаць часткай алімпійскага букета. Зараз гэтыя кампазіцыі накіроўваюцца ў Пекін, дзе будуць чакаць свайго алімпійскага трыўмфу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ